Шыфр
213В000414
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІХ ст.
Гарадзішча каля знаходзіцца в. Свіла-1. Авальная пляцоўка ўзвышаецца над поймай на 18-20 м. Умацавана 3 кальцавымі валамі і 2 равамі. Пляцоўка і схілы зараслі лесам і хмызняком. Датуецца ІХ-пачаткам Х стст. Былі знойдзены матэрыялы банцараўскай культуры (кераміка, прасліцы і інш.).
Помнік выявіў у 1893 г. Ф.В. Пакроўскі, абследавалі ў 1965 г. Г.В. Штыхаў, у 1972 г. М.А. Ткачоў. Даследаваў у 1974 г. А.Р. Мітрафанаў.
Былі знойдзены наканечнікі стрэл, скроневыя кольцы, прасліцы, рэшткі глінянага посуду. Былі выяўлены 2 грунтавыя пахаванні з абрадам трупаспалення. Гэта пакуль першы выпадак крывіцкага пахавання бескурганнага насыпу. Побач з пахаваннямі даследавана гаспадарчая яма, запоўненая культурным пластом, перамяшаным з вялікай колькасцю абпаленага зерня азімага жыта.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён