Шыфр
213В000423
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI ст. да н. э. - IV ст. н. э.
Гарадзішча ранняга жалезнага веку знаходзіцца каля в. Шыпы. Пляцоўка круглай формы, вышыня дасягае 9 м. З паўднёвага боку захаваліся рэшткі вала вышынёй 2 м. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры. Датуецца VI ст. да н. э. – IV ст. н. э.
Гарадзішча выявілі ў 1938 г. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1967 г. гарадзішча абследаваў Г.В. Штыхаў, у 1981 г. даследаванні праводзіла Л.У. Дучыц. У 2010 г. гарадзішча аглядаў А.Л. Коц. Былі знойдзены фрагменты арнаментаванай ляпной керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён