Шыфр
213В000489
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Азерцы
Датаванне
III-IV, VI-VIII стст. - Х-ХІІІ стст.
Гарадзішча знаходзіцца на ўсход ад в. Азерцы, паміж двух азёр, на падоўжаным узгорку. Пляцоўка здзірванелая, роўная, авальная ў плане. Схілы гарадзішча ў іх верхняй частцы вельмі стромкія, у ніжняй - пакатыя. Належала плямёнам днепра-дзвінскай (не пазней III-IV стст.), банцараўскай культур (VI-VIII стст.), функцыяніравала і ў перыяд Кіеўскай Русі (Х-ХІІІ стст.).
Помнік даследаваў у 1972 г. А.Р. Мітрафанаў. Былі знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, невялікія абломкі ляпных гаршкоў з жарствай у гліне, рэшткі ляпных гладкасценных пасудзін. Трапляліся шлакі, абпаленыя камяні, косці жывёл.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён