Шыфр
213В000507
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Звязда
Датаванне
IV-І стст. да н.э.
Гарадзішча знаходзіцца на паўночны захад ад в. Звязда, у лесе, ва ўрочышчы Піўніца. Адносіцца да паселішчаў пераходнага перыяду - ад неўмацаваных паселішчаў да ўмацаваных гарадзішчаў. Пляцоўка амаль круглая. Датуецца IV- І стст. да н.э. Належала культуры штрыхаванай керамікі.
Помнік абследаваў у 1931 г. А.М. Ляўданскі. Даследаваў у 1953 г. А.Р. Мітрафанаў. Абследаваў у 1981 г. Ю.А. Заяц. Былі знойдзены абломкі штрыхаванай керамікі, жалезны дроцік, железная сякера, серп слабавыгнуты, 2 рыбалоўных гарпіка, косткі хатніх і дзікіх жывёл.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён