зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000522

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Стары Лепель

Датаванне

I - V стст.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на ўсход ад цэнтра в. Стары Лепель, на востраве воз. Лепельскае. Займае адзін з цэнтральных пагоркаў. Дыяметр 200 м. З паўднёвага боку прасочваюцца рэшткі кальцавога вала вышынёй каля 1 м і шырынёй каля 3 м. Пляцоўка мае форму авала, выцягнутага па лініі поўнач - поўдзень. Моцна пашкоджана сярэднявечнымі і сучаснымі могілкамі, якія займаюць усю паўднёвую і ўсходнюю часткі гарадзішча і датуюцца XV-XX стст. У цэнтры пляцоўкі захаваліся два каменныя крыжы. Само гарадзішча датуецца мяжой н.э. -- другой чвэрцю І тыс. н.э.

Адкрыў помнік Г.В. Штыхаў у 1969 г., абследавалі М.А. Ткачоў (1969, 1979) і А.Г. Мітрафанаў (1972). Г.В. Штыхавым была зафіксавана ляпная кераміка на паўднёвай ускраіне выспы. 

У 2008 г. абследаванне і раскопкі праводзіла З.А. Харытановіч. Былі выяўлены пахаванні, якія адносяцца да сярэднявечча. Знойдзены фрагменты ляпной гладкасценнай і штрыхаванай керамікі днепра-дзвінскай культуры, рэшткі гаршчка з глянцавай паверхняй, фрагменты гліняных грузікаў, гліняныя праселкі (з лінейным і кропкавым арнаментам), жалезны серп усходнелітоўскага тыпу, фрагмент наканечніка двушыпнага дроціка, абломак каменнай сякеры кліна, бронзавыя скроневыя колцы.

Старонка