зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Гарадзішча ўяўляе сабой пясчаную паўвыспу, утвораную вялікім выгінам ракі Мядзелкі. Па некаторых звестках, гарадзішча было штучна аддзелена ад мацерыка каналам, у выніку чаго пераўтварылася ў своеасаблівы Востраў (адсюль яшчэ адна назва гэтага месца).

Гарадзішча з’яўляецца гістарычным цэнтрам г. Паставы. Зараз тут знаходзіцца касцёл Святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі. На думку даследчыкаў, верагодна, на месцы Пастаўскага гарадзішча, знаходзіўся замак, які быў спалены пад час аднаго з крыжацкіх нападаў у 1369 г. і не быў адноўлены.

У пачатку 1990-х гг. гарадзішча даследавала Квяткоўская А.В. Пад час раскопак былі знойдзены розныя рэчы: непаліваны гаршчок XVI ст., шматлікія фрагменты непаліванага і паліванага керамічнага посуду XV-XVIII стст., фаянсавыя талеркі з сюжэтным роспісам сіняга i цёмна-шэрага колеру, аптэчныя флаконы, шмат фрагментаў бутэлек XVII-XIX стст., кафля розных тыпаў, якая датуецца XVI-XVII стст., цацка-свісцёлка (вершнік на кані), паліваны кубак пачатку XVI ст., шматлікія гаспадарчыя прылады.

Старонка