зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча-1

Апісанне

Гарадзішча ранняга жалезнага веку і эпохі феадалізму знаходзіцца на правым беразе р. Сож, ва ўрочышчы Гарадзец (Гарадок). 

Помнік размешчаны на невялікім узвышшы. На плане горада 1778 г. гарадзішча было акружана серпападобным валам, які да нашых дзён не захаваўся. Яшчэ нядаўна на яго пляцоўцы знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, пра што сведчаць парослыя травой рэшткі падмуркаў. Разам з тым, у кратовінах былі сабраны нешматлікія фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. 

Гарадзішча-1 вядома з 1882 г., у 1936 г. яго абследавалі А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя. Даследчыкі адзначылі падабенства Чэрыкаўскага гарадзішча з умацаваным паселішчам у в. Тур'е. У 2005 г. помнік вывучаў А.У. Коласаў.