Шыфр
513В000916
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, в. Беразетня, 0,25 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на тэрыторыі вясковых могілак, на левым беразе р. Лядня
Датаванне
1-е тыс. н.э. - IX–XII ст.
Апісанне
Гарадзішча, 1-е тысячагоддзе н.э., ІХ-ХІІ стагоддзі, знаходзіцца на мысе берагавой тэрасы, якая выходзіць у пойму. Пляцоўка падчатырохвугольнай формы, нахіленая ў паўночна-ўсходнім кірунку. Мысавая частка некалькі выцягнутая да ракі. Вышыня пляцоўкі над поймай 4-9 м. Валы не прасочваюцца. 3 падлогавага (паўднёвага) боку пляцоўка ўмацавана ровам глыбінёй 6 м пры шырыні 18 м, па дне якога праходзіць дарога. Пляцоўка і схілы добра задзярнованы і параслі дрэвамі і хмызняком.