Шыфр
213В000213
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VІІ ст. да н.э. - ІV ст. н.э.
Гарадзішча-1 знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі, на высокім узгорку паўвострава Рог, паміж азёрамі Няшчарда і Поцех. З паўднёва-заходняга краю на вузкім участку ўзгорка прасочваюцца вал і роў. Помнік абследавалі ў 1955 г. Л.В. Аляксееў, у 1972 г. М.М. Чарняўскі, у 1981 Л.У. Дучыц, у 2001 г. Сідаровіч В. М. Былі знойдзены рэшткі ляпнога посуду, касцяныя праколкі і шылы, косці жывёл, якія адносяцца да днепра-дзвінскай культуры.
Гарадзішча-2 знаходзіцца на паўночны захад ад гарадзішча-1. Пляцоўка абкружана валам. У цэнтры пляцоўкі ўпадзіна - магчыма, рэшткі калодзежа. Абследаваў у 1972 г. М.М. Чарняўскі. Былі знойдзены ляпная кераміка і косці жывёл. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён