Шыфр
213В000718
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
VI стагоддзе да н. э. - XIV стагоддзе н. э.
Апісанне
Гарадзішча-1, Гарадзішча-2, Гарадзішча-3, Гарадзішча-4, Гарадзішча-5 у ваколіцах в. Межава, перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча.
Гарадзішча-1 знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Межава. Складаецца з двух пляцовак. Меньшая памерам 70х60 м і вышынёй 30 м. З захаду прымыкае большая, пляцоўка памерам 180х120м. З заходняга боку вялікай пляцоўкі ёсць вал і роў.
Гарадзішча-2 знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, каля былой вёскі Бярозаўка. Вышыня пагорка 9 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 35 м, абкружана валам. Уваход на гарадзішча з поўдня.
Гарадзішча-3 знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Чорная Гара. Пляцоўка амаль круглая, дыяметрам 40 м і вышынёй 16 м.
Гарадзішча-4 знаходзіцца за 2 км ад вёскі, каля былой вёскі Сопіна, на мысе правага берага ракі Змітраўка. Пляцоўка памерам 80х40 м і вышынёй 20 м. З боку поля ўмацавана валамі і равамі.
Гарадзішча-5 знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад вёскі, каля былой вёскі Міхалешчына. Пляцоўка дыяметрам 35х40м і вышынёй 15 м, абкружана валам і ровам.
У 1978 годзе гарадзішча-1 даследаваў Г.В. Штыхаў. Выяўлены культурны пласт 0,6-1 м. Гарадзішча належала полацкім крывічам.
У 1977 годзе гарадзішча-2, гарадзішча-3, гарадзішча-4 і гарадзішча-5 выявіў М.Г.Савіцкі. На гарадзішчы-2 знойдзены культурны пласт 0,5-1м, на гарадзішчы-3 - культурны пласт 0,3-0,4м.
На гарадзішчах раскопак не праводзілася.