зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча-1, гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

213В000689

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Труды, с/с Маласітнянскі, 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, 1,2 км на поўдзень ад вёскі

Датаванне

V стагоддзе да н.э. - V стагоддзе н.э.

Апісанне

Гарадзішча 1. Мясцовая назва Царкавішча. Размешчана за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на высокім узгорку (да 20 м), які знаходзіцца ў лесе непасрэдна злева ад лясной дарогі (раней дарога да в. Жукавічы). Займае узгорак з вельмі стромкімі схіламі авальнай формы (45х30) вышынёй 20 м. На дадзены момант гарадзішча моцна зарасло лесам. У тым ліку маладымі дрэвамі. Пляцоўка вельмі няроўная. Наверсе пляцоўкі маюцца равы вакол геадэзічнага знака, з-за чаго пашкоджаны культурны пласт. Маюца “закапушкі” чорных капальнікаў.

 Гарадзішча-2. Згодна са Зборам помнікаў размешчана на адлегласці каля 300 м на паўночны-ўсход ад гарадзішча-1 на беразе воз.Жэльцы. Фактычна адлегласць складае каля 400-500 м. Фактычна аб’ект размешчаны паміж воз. Жэльцы і невялічкім воз. Зоркае.

 З-за вялікай колькасці ўзвышшаў у дадзеным раёне гарадзішча-2 можна без земляных работ лакалізаваць толькі дзякуючы наяўнасці высокага валу па краю пляцоўкі (да 6-7 м). Размешчана на ўзгорку каля 15-18 м (разам з валам), дыяметр каля 60 м. Вал прыдае пляцоўцы трохкутную форму. Уваход з паўднёвага боку.