зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча-1, гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча-1, гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000425

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ІІІ ст. - IV ст.

Апісанне

Гарадзішча-1 знаходзіцца на захад ад в. Асецішчы на самым высокім месцы падоўжанага ўзвышша. Пляцоўка авальная, выцягнута з поўначы на поўдзень. З усіх бакоў умацавана валам і ровам. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур. Датуецца III-IV стст. н.э.

Помнік абследавалі ў 1931 г. А.М. Ляўданскі, у 1971 г. А.Р. Мітрафанаў. Былі сабраныя абломкі косці жывёл, дробныя кавалкі шлаку, фрагменты ляпной керамікі.

Гарадзішча-2 знаходзіцца на паўночны захад ад в. Асецішчы. Пляцоўка авальная. Захаваліся трохі аплыўшыя кальцавыя 2 вала і 2 рова. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур. Датуецца III-IV стст.

Помнік абследавалі ў 1931 г. А.М. Ляўданскі, у 1971 г. А.Р. Мітрафанаў. Былі знойдзены абломкі штрыхаваных і гладкасценных пасудзін, шлакі. 

Старонка