Шыфр
213В000467
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Карабанавічы, на мысе правага берага р. Дубровенка, каля могілак, 1 км на поўдзень ад гарадзішча-1
Датаванне
V ст. да н. э. - V ст. н. э.
Гарадзішча-1 размешчана на поўдзень ад вёскі, на мысе правага берага р. Дубровенка, каля могілак, ва ўрочышчы Гарадзец. Пляцоўка з заходняга боку ўмацавана валам і двумя равамі. Гарадзішча-2 знаходзіцца на поўдзень ад гарадзішча-1. Пляцоўка выцягнута з захаду на ўсход. Усходні бок гарадзішча ўмацаваны валам і ровам.
Помнік вядома з 1873 г. Абследавалі ў 1928 г. І.А. Сербаў, у 1972 г. У.Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён