зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча-1 і гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча-1 і гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Апісанне

Гарадзішча-1 знаходзіцца на захад ад вёскі Каменская Слабада, на ўзгорку ў лесе. Пляцоўка авальная, умацавана кальцавым валам вышынёй 0,5-1,0 м і ровам глыбінёй 0,8 м. У паўднёва-заходняй і паўночна-ўсходняй частцы прасочаны праходы шырынёй каля 2 м. Помнік адкрыў і абследаваў у 1976 г. М.І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.

Гарадзішча-2 знаходзіцца на захад ад вёскі, на ўзгорку ў лесе. З паўночнага ўсходу і паўднёвага захаду ўмацавана 2 валамі і равамі, з усходу і захаду абмежавана стромкім схілам узвышша. Паміж валамі і равамі прасочваецца праход. Адкрыў і абследаваў у 1976 г. М.І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.

Старонка