Шыфр
613В000275
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.
Гарадзішча-1 знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі, на высокім узгорку. Пляцоўка прамавугольная, з закругленымі вугламі, з усіх бакоў умацавана валамі вышынёй 2,0 м і ровам глыбінёй 1,5 м. У паўднёва-заходняй частцы прасочаны праход. Помнік адкрыў і даследаваў у 1964 г. А.Р. Мітрафанаў, абследаваў у 1976 г. М.І. Лашанкоў.
Гарадзішча-2 знаходзіцца на захад ад вёскі, на высокім мысе, у лесе. Пляцоўка прамавугольная, з закругленымі вугламі, умацавана кальцавым валам вышынёй 2,0 м і ровам глыбінёй 1,0 м. Помнік адкрыў і абследаваў у 1976 г. М.І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.