Шыфр
613В000058
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Котава, с/с Бярэзінскі, 0,2 км на ўсход ад вёскі, урочышча Замэчак, на правым беразе р. Уша, 170 м на ўсход ад гарадзішча-1, на правым беразе р. Уша
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.
Апісанне
Гарадзішча 1. Знаходзіцца за 0,2 км на ўсход ад вёскі, злева (160 м) ад дарогі ў в.Восава, на правым беразе р. Уша, ва ўрочышчы Замэчак. Вышыня над поймай 16 м. Пляцоўка памерам 65 х 55 м умацавана 2 валамі і 2 равамі, парасла кустамі і рэдкімі хвоямі. У паслеваенныя гады тут зрабілі вясковыя могілкі. Верхняя частка ўнутранага вала часткова пашкоджана. Абследавалі ў 1963 г. Л.Д.Побаль, у 1979 г. Т.С.Бубенька. Адносіцца да ранняга жалезнага веку. Стан нездавальняючы.Культурны пласт у шурфе 0,4 м. Знойдзены рэшткі ляпнога гладкасценнага посуду, шлак. Гарадзішча 2. Вышыня над поймай каля 15 м. Пляцоўка памерам 35 х 22 м, умацавана 2 дугападобнымі валамі вышынёй каля 2,5 м і равамі глыбінёй каля 3 м. Зарасла кустамі і дрэвамі. Абследавалі ў 1963 г. Л.Д.Побаль, у 1979 г. Т.С.Бубенька. Адносіцца да жалезнага веку. Стан здавальняючы.Культурны пласт 0,35 м Знойдзена ляпная кераміка і прасліца. Адносіцца да мілаградскай і зарубінецкай культур (ранняга этапу). Выяўлена таксама кераміка культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны (6-7 стст.).