Шыфр
313В000533
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, в. Ясянец, с/с Скрыгалаўскі, 0,55 км на поўдзень ад вёскі, з левага боку ад дарогі Ясянец – Белая, урочышча Сухалістак, у лесе
Датаванне
VI ст. да н.э. - III ст. да н.э.
Апісанне
Гарадзішча-1 перыяду ранняга жалезнага веку размешчана праз 0,55 км на поўдзень ад в. Ясянец, з левага боку ад дарогі Ясянец-Белая, ва ўр. Сухалістак, у лесе (Маісееўскае лясніцтва, кв. 8). Пляцоўка гарадзішча авальная 90х60 м, умацавана 2 кальцавымі валамі. Унутраны вал вышынёй 2,5 м і шырынёй 10 м.
У 1950-я гг. старажытнае паселішча выявіў Ю.У. Кухарэнка, а абследаваў у 1964 г. Л.Д. Побаль. У 1979-83 гг. раскопкі праводзіў Г.М. Залашка.
У ходзе археалагічных раскопак былі знойдзены рэшткі грубай ляпной керамікі, бронзавая шпілька з S-падобным завітком і плоскай галоўкай у верхняй частцы, фрагмент бронзавага бранзалета і інш. Выяўлены рэшткі некалькіх агнішчаў і вялікая колькасць гаспадарчых ям.
Паводле археалагічных звестак гарадзішча адносіцца да ранняга этапу мілаградскай культуры.