Шыфр
313В000795
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1-е тыс. да н. э.
Гарадзішча-1 знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Дубровіца (ад перакрыжавання дарог перад вясковымі могілкамі), на ўсход ад каналізаванага вадатока, пасярод поля, ва ўрочышчы Гарадок, Крыкаў. Гарадзішча балотнага тыпу. Форма помніка падавальная, складаецца з 2 пляцовак, абнесеных валамі. Асноўная ўнутраная пляцоўка роўная, у сярэдзіне ёсць некалькі старых ям. Абнесена кальцавым валам. Форма па знешняй мяжы вала акруглая. Вал расплыўся і, верагодна, некалькі парушаны. Вышыня яго 1,8-2 м з боку пляцоўкі і да 2,5-2,7 м са знешняга боку, шырыня 8-15 (да 20) м.
Гарадзішча вядома з канца XIX ст. па нарысам М. В. Доўнар-Запольскага “Брагинская волость (исторический очерк)” і Ч. Пяткевіча “Хойнікі”.
У 1975-1976 гг. помнік даследавала і апісала Т. М. Каробушкіна. У 1985 г. помнік агледзеў М.І. Лашанкоў. У 2016 г. гарадзішча абследавала Цімафеенка А.Р.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён