Шыфр
213В000728
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н. э. - V ст. н. э., XVII ст.
Гарадзішчы вядомы з 1873 г. У 1974 годзе гарадзішча-2 абследаваў Г. В. Штыхаў. Выяўлены разараны культурны слой на плошчы 2 га. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча-1 уяўляе сабой авальную пляцоўку памерам 30х20м і адносіцца да перыяду ранняга жалезнага веку. Падчас даследвання Г.В. Штыхава быў выяўлены культурны пласт 0,3 м і знойдзена ляпная кераміка.
Гарадзішча-2 вядома пад мясцовай назвай Гарадок. Пляцоўка авальная, памерам 65x20 м. Вышыня над поймай 25 м. Пляцоўка моцна пашкоджана ў гады Вялікай Айчыннай вайны: на месцы Гарадзішча-2 знаходзіліся пазіцыі савецкіх войск. Акопы і бліндажы, агнявыя пазіцыі захаваліся да нашых дзён.
На сённяшні дзень на Гарадзішчы-2 знаходзяцца вясковыя могілкі. Могілкі на гэтым месцы існуюць на працягу некалькіх стагодзяў. Аб гэтым сведчаць захаваўшыеся тры старажытныя каменныя крыжы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён