зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000125

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ранні жалезны век

Апісанне

Гарадзішча збудавана на шырокай касе, вышыня над поплавам 3 м. Гарадзішча мае авальную форму, памерамі 165x145 м. Пляцоўка агароджана валам, вышынёй 1,5 м і рвом глыбінёй 1 м. Паўднёвая частка гарадзішча (роў, вал і частка пляцоўкі) пашкоджана траншэямі савецка-польскай і Другой сусветнай войн. Праз цэнтр гарадзішча праходзіць дарога на луг, у бок в. Глебава Рудня.

Абавязковымі элементамі, якія падлягаюць захаванню, з’яўляюцца валы, равы, пляцоўка (інжынерна-фартыфікацыйныя збудавання) і культурны пласт гарадзішча.

Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі гарадзішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў раннім жалезным веку і сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення балцкіх і славянскіх плямёнаў.

Старонка