Шыфр
513В000971
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1-е тыс. н.э., XI - XII стст.
Апісанне
Гарадзішча-2 размешчана на правым беразе Сожа, на паўднёвы захад ад СШ № 2 і гарадскіх могілак, непадалёк ад шашы Чэрыкаў-Крычаў.
Уяўляе сабой выцягнутую пляцоўку вышынёй над поймай да 11 м. На сённяшні дзень на пляцоўцы гарадзішча размешчаны жылыя і гаспадарчыя пабудовы, яе паверхня падвяргаецца ўзворванню, роў з поўдня паступова засыпаецца. Паўднёвы бок пляцоўкі вылучаецца выступам, які сведчыць аб магчыма існуючай сістэме ўмацаванняў. На прысядзібных участках была сабрана нязначная колькасць фрагментаў ганчарнай керамікі.
Гарадзішча вядома з 1882 г., у 1936 г. яго абследавалі А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя, у 2000 Г. А. У. Коласаў.