зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча-2 перыяду ранняга сярэднявечча

Гарадзішча-2 перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Гарадзішча-2 перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы горада Мазыр, паміж вул. Гогаля і зав. Фабрычны, ва ўрочышчы Кімбараўка, на мысе паміж двума ярамі правага берага р. Прыпяць. Пляцоўка няправільнай трохвугольнай формы. З напольнага заходняга боку  гарадзішча ўмацавана валам падковападобнай формы. Пляцоўка пашкоджана ваеннымі траншэямі, зарослая.

Помнік выявіў у 1926 г. Б.І. Федарака, абследавалі ў 1951 г. Ю.У. Кухарэнка, у 1976 г. У.Ф. Ісаенка, у 1982-83 гг. Г.М. Залашка і Вас. А. Булкін, у 2000-02 гг. Ю.У. Каласоўскі. Была выяўлена ляпная  кераміка,  арнаментаваная грабеньчатым штампам, з расліннымі дамешкамі ў цесце (адносіцца да культуры шматвалікавай керамікі бронзавага веку), адзінкавыя фрагменты ляпнога посуду  зарубінецкай культуры жалезнага веку. У старажытнарускі перыяд гарадзішча было ўмацавана ровам і валам, які складаўся з чырвонай гліны і пяску. З унутранага боку былі выяўлены рэшткі драўлянага  памоста абарончай сцяны. Побач з ім знойдзены 3 пабудовы прамавугольнай формы, рэшткі  каменных агнішчаў. Ва ўсходняй частцы гарадзішча, на краі пляцоўкі выяўлены слупавыя ямы ад частакола, які кальцом агароджваў пляцоўку і 2 паўзямлянкі. Побач з жытламі знаходзіліся гаспадарчыя ямы. У запаўненні пабудоў і ям знойдзены фрагменты ляпной і раннекругавой керамікі роменска-боршаўскай культуры, гліняныя і шыферныя прасліцы, бронзавыя накладкі, падковападобная фібула, кольцы, бразготка, сердалікавая пацерка, палова сярэбранага дырхема (Аль-Мухамедзі, 798-799), жалезныя наканечнікі стрэл, нажніцы, сярпы, наральнік, гліняны тыгель і інш. 

Старонка