Шыфр
313В000534
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, в. Ясянец, с/с Скрыгалаўскі, 0,5 км на поўдзень – паўднёвы захад ад вёскі, з правага боку ад дарогі Ясянец – Белая, ва ўрочышчы Вал Скрыгалаўскі (Астравок), у лесе
Датаванне
VI ст. да н.э. - III ст. да н.э.
Апісанне
Гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку размешчана праз 0,5 км на поўдзень - паўднёвы захад ад в. Ясянец, з правага боку ад дарогі, ва ўр. Вал Скрыгалаўскі (Астравок), у лесе (Ляшнянскае лясніцтва, кв. 30).
Гарадзішча выявіў у 1951 г. Ю.У. Кухарэнка, у 1964 г. абследаваў Л.Д. Побаль, у 1979, 1982 гг. даследаваў 148 м2 Г.М. Залашка.
У ходзе археалагічных раскопак былі знойдзены рэшткі ляпной керамікі з венчыкамі, упрыгожанымі арнаментам і наляпным валікам.
Гарадзішча належала плямёнам мілаградскай культуры і датуецца к. 7 — пачаткам 6 ст. да н.э.