Шыфр
313В000796
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.
Гарадзішча-2 знаходзіцца на ўсход ад в. Дубровіца, на поўдзень ад шашы Хойнікі-Рэчыца, ва ўрочышчы Карылаўка. Гарадзішча балотнага тыпу. Мае круглую форму дыяметрам 60 м. Умацавана адным валам шырынёй да 18-20 м, вышынёй ад 1,6 да 2 м. Гарадзішча задзірнавана, зарасло дрэвамі і кустамі. Датуецца І тыс. да н.э.
У гады Вялікай Айчыннай вайны тут хавалася насельніцтва в. Амелькаўшчына. У 1942 г. усе жыхары вёскі на гэтым гарадзішчы былі расстраляны немцамі.
Гарадзішча вядома з 1889 г. па нарысам М. В. Доўнар-Запольскага “Брагинская волость (исторический очерк)” і Ч. Пяткевіча “Хойнікі”. У 1976 г. абследавала Т.М. Каробушкіна. У 1985 г. помнік агледзеў М. І. Лашанкоў. У 2016 г. гарадзішча абследавала Цімафеенка А.Р.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён