Шыфр
213В000317
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Бярозна
Датаванне
VII - VIII стст.
Гарадзішча знаходзіцца каля в. Бярозна. Пляцоўка авальнай формы, ніжэй пляцоўкі на больш спадзістых схілах захаваліся рэшткі вала вышынёй да 0,5 м. Пляцоўка гарадзішча пашкоджана могілкамі ХІХ ст. і сучаснымі пахаваннямі. Верагодна, адносіцца да банцараўскай культуры і днепра-дзвінскай культуры.
Помнік абследавалі ў 1951 г. Л. В. Аляксееў, у 1972 г. Г. В. Штыхаў. Былі знойдзены фрагменты керамікі днепра-дзвінскай культуры, грубаляпны таўстасценны посуд, верагодна, 3-й чвэрці 1-га тыс. да н.э.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён