зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000325

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, в. Сёгда, 1,5 км ад паварота дарогі на заходнім ускрайку вёскі, 650 м на захад (з адхіленнем на поўдзень) ад хутара на ўскрайку вёскі, і ў 1,6 км на паўднёвы захад ад моста праз р. Нёман

Датаванне

2 палова I тыс. н.э. - XII--XIII ст.

Апісанне

Гарадзішча “Гара Замак” знаходзіцца на паўднёвы захад ад заходняга края в. Сёгда. Пляцоўка авальная, зарасла лесам, узвышаецца над поймай р. Сэрвач на 27 м. З паўночнага боку захаваліся рэшткі вала вышынёй 2,5 м, з поўдня вал вышынёй каля 2 м. Датуецца другой паловай І тыс. н.э.; ХІІ - ХІІІ стст.

Помнік адкрыла ў 1957 г. Ф.Д. Гурэвіч, даследаваў у 1974 г. У.Ф. Ісаенка. У 2011 г. паўторна абследавалі сучасны стан помніка В.Л. Лакіза, З.А. Харытановіч, М.І. Ткачова. Былі знойдзены фрагменты ляпной і кружальнай керамікі. 

Старонка