Шыфр
513В000363
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V с. да н.э. - V ст. н.э.
Апісанне
Гарадзішча ранняга жалезнага веку на правым беразе р. Каменка (1 км.), 1,5 км. на паўднёвы ўсход ад яе вусця, 4 км. на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе (кв.40), каля лясной дарогі на в. Старыя Прыбаркі, якая ідзе паралельна р. Каменка (левы прыток р. Клявы). У мясцовага насельніцтва вядома пад назвай “крэпасць”. Пляцоўка авальнай формы, памерам 10 x 10 м., па перыметры замацавана канцэнтрычным валам вышынёй 1,1-1,7 м. пры шырыні 9-10 м. Уваход на гарадзішча ― з паўднёва-заходняга боку. Пляцоўка задзернавана, парасла дрэвамі, без бачных пашкоджанняў