зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча

Гарадзішча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000414

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VII ст. да н.э. - ІІ ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на поўнач ад паўночнага ўскрайку вёскі Зелянковічы, пасярод лесу на ўзвышшы, ва ўрочышчы Дзеружкі (Гарадок). На поўнач ад гарадзішча цягнуцца балоты. Гарадзішча мае круглую форму і ўмацавана двума валамі і рвамі, якія добра прасочваюцца з усіх бакоў. Дыяметр пляцоўкі каля 170 м, вышыня валоў 0,5-0,7 м. Рвы маюць глыбіню 0,4-1 м і шырыню 2-6 м. Датуецца помнік жалезным векам (VII ст. да н.э. -ІІ ст. н.э.).

Падчас Вялікай Айчыннай выйны на пляцоўцы гарадзішча размяшчаліся зямлянкі партызан 37 брыгады імя Пархоменка. 

Помнік адкрыў у 1964 г. Л.Д. Побаль, абследавалі ў 1985 г. А.В. Іоў, у 1990 г. Н.М. Дубіцкая, у 2000 г. У.Ф. Капыцін. У 2019 г. гарадзішча Даколь агледзелі М.І. Ткачова і А.Ю. Ткачоў. 

Старонка