зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Дубавіца, на левым беразе ракі Горна. Пляцоўка авальная, памерам 33х30 м, вышыня над поймай ракі 12 м. З паўночнага боку, усходняга і паўднёвага бакоў прасочаны вал вышынёй 2 м і роў глыбінёй 2,5 м. З паўночнага боку знаходзіцца ўезд на пляцоўку ў выглядзе перамычкі рова шырынёй 2,5 м. З поўдня і паўднёвага ўсходу каля асновы вала праходзіць траншэя часоў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.

Гарадзішча вядома з 1873 г. У 1976 г. В. Я. Шадыра зняў схем-план і напісаў артыкул у “Збор помнікаў”. У 1982 г. гарадзішча даследаваў С. Я. Рассадзін, у 1985 г. -  А. Г. Калечыц. У 1992 г. помнік абследавалі А. А. Макушнікаў і Л. П. Ізотаў. У 1996 г. Ю. У. Абадэнка зняў схем-план, выказаў меркаванне, што гарадзішча можа быць гарадзішчам-свяцілішчам (VIII-IX – XI стст.). У 1996 г. М. І. Бруевіч таксама зняў схем-план.

Старонка