Шыфр
513В000431
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.
Апісанне
Пляцоўка амаль круглая, дыяметрам 74 м, умацавана па перыметры земляным валам вышынёй 0,8 м. Роў не прасочаны. Гарадзішча доўгі час разворвалася, у выніку чаго вал моцна аплыў. Уваход размешчаны з паўднёва-ўсходняга боку. Вядома з 1924 г., абследавалі ў 1930 г. А. Рынейскі, у 1960 г. Д.Д. Побаль, даследаваў у 1978 г. А.А. Егарэйчанка. Паселішча ўзнікла ў канцы 6 ст. да н. э. і належала плямёнам мілаградскай культуры. Спачатку, відаць, было абкружана драўлянай сцяной, аб чым сведчаць ямы ад слупоў, прасочаныя над падэшвай вала. У далейшым на месцы сцяны быў насыпаны земляны вал вышынёй больш за 1 м і шырынёй 7,5 м. Пасля змены мілаградскіх плямён зарубінецкімі вал умацавалі дадатковай падсыпкай да вышыні 1,6 м. Культурны пласт каля вала 0,7 м, бліжэй да цэнтра пляцоўкі 0,3 м. Знойдзены фрагменты ляпной керамікі мілаградскай і зарубінецкай культур, грубаляпныя гаршкі без арнаменту, фрагмент бронзавага бранзалета, гліняныя прасліцы.