Шыфр
613В000492
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, в. Качановічы, 1,4 км на паўночны ўсход ад цэнтра вёскі, урочышча Гарадзішча
Датаванне
IV ст. - V ст.
Апісанне
Гарадзішча каля вёскі Качановічы ўзнікла на вяршыні дастаткова вялікага пагорка. Пры яго будаўніцтве на яго схілах быў зняты грунт, з якога насыпалі вал. Схілы гарадзішча атрымаліся больш стромкімі, што павысіла абарончыя вартасці ўмацаванага паселішча.
Упершыню Качановіцкае гарадзішча апісаў У.А.Астапаў, які ў 1951 г. заклаў разведачны шурф у паўднёва-ўсходняй частцы пляцоўкі. Нязначныя па аб’ёме раскопкі дазволілі ўстанавіць, што на месцы закладкі шурфа культурны пласт складае 1,4 м, а ў цэнтры гарадзішча яго магутнасць дасягае 0,4 м. У 1964 г. на помніку яшчэ адзін шурф быў закладзены Л.Д.Побалем.
Стан помніка здавальняючы, значных пашкоджанняў не выяўлена. Ахоўная дошка ўстаноўлена.
Гарадзішча адносіцца да помнікаў археалогіі, якіх у Нясвіжскім раёне захаваліся адзінкі. Было заснавана ў IV—V стст. у перыяд культуры штрыхаванай керамікі, затым паўторна заселена ў XI - XIII стст. Гарадзішча адносна добра захавалася, мае культурны слой, насычаны артэфактамі.