зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча

Гарадзішча

Змест

Апісанне

Гарадзiшча знаходзiцца ў цэнтры горада у сутоках рэк Случы i Бычка. Яно займае пясчаную выспу памерам 100х80 м, якая ўзвышаецца над поплавам на 5-7 м. Датуецца ІХ-ХІІІ стст.

Уяўляе сабой рэшткі старажытнага Слуцка, складаецца з дзядзінца і вакольнага горада. Дзядзінец займае авальны ўзгорак, яго паверхня і схілы задзірнаваны. Вакольны горад знаходзіцца каля паўночна-ўсходняй ускраіны дзядзінца і аддзелены ад яго ровам, тэрыторыя занята будынкамі. 

Гарадзішча даследавалі ў 1929 г. А.М. Ляўданскі і С.А. Дубінскі, ў 1957 г. Э.М. Загарульскі, у 1966 г. П.Ф. Лысенка, у 1985-86 гг. Л.У. Калядзінскі. У 2005 г. В.І. Кошман наглядаў за правядзеннем на тэрыторыі помніка будаўнічых работ. 

У 1969 г. быў пашкоджаны схіл да р. Бычок. Пры пракладцы каналізацыі ў заходняй частцы ў 1950-я гг. пабудаваны клуб.

Старонка