Шыфр
413В000683
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, в. Варонча, 100 м на поўнач ад вёскі, побач з дарогай Н-6189 ”Райца – Цырын – Навасёлкі“
Датаванне
І - ІІІ стст.
Гарадзішча знаходзіцца на поўнач ад в. Варонча, паміж двума невялікімі азёрамі, адно з якіх мае штучнае паходжанне. Пляцоўка гарадзішча мае выцягнутую форму. З заходняга боку ўмацаванае ровам глыбінёй 5 м і шырынёй 5-7 м. Вышыня гарадзішча з усходняга і паўночнага боку 8 м, паўднёва-заходняга і заходняга 9 м ад падножжа.
Гарадзішча вядома з ХІХ ст. Дакладна лакалізаваў і абследаваў у 1987 г. У.У. Хартановіч. У 1988-1989 гг. ім жа на гарадзішчы праведзены раскопкі. Былі зафіксаваны разнастайныя аб'екты: гаспадарчыя ямы, вогнішчы, развал глінабітнай печы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён