Шыфр
213В000722
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XII ст.
Гарадзішча знаходзіцца каля в. Перавоз, на паўднёва-ўсходнім беразе воз. Дрыса. Пляцоўка выцягнута з поўначы на поўдзень, вышынёй 10-12 м. Адносіцца да позняга неаліту ці ранняга бронзавага веку і перыяду Кіеўскай Русі. Мясцовая назва - гара Рагвалода i Рагнеды ці Рагнедзін курган.
Помнік вядомы з 1867 г. У 1974 г. гарадзішча абследваў Г.В. Штыхаў, у 1981 г. - Т.С. Скрыпчанка. У 1979 г. у паўночнай частцы гарадзішча Э. М. Зайкоўскі правёў шурфоўку. Былі знойдзены абломкі ганчарнай керамікі XII ст., адзін фрагмент ляпной керамікі з грабенчатым арнаментам, і адзін – са штрыхоўкай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён