Шыфр
213В000767
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Козкі, с/с Плоскаўскі, 2 км на захад ад вёскі
Гарадзішча за 2 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, справа (200 м) ад дарогі на в. Стуканы.
Побач з гарадзішчам знаходзіцца земляны вал, яго мясцовая назва - пагранічны вал (гэта граніца першага падзелу Рэчы Паспалітай). Земляны вал пачынаецца каля вёскі побач з гарадзішчам і цягнецца ў паўночна-заходнім напрамку ў бок гарадскога пасёлка Халопенічы больш за 40 км. Шырыня да 1,5 м, вышыня 1 м. У 1772-1793 гадах ён з'яўляўся часткай мяжы паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён