Шыфр
213В000914
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VIII с. да н.э. – V ст. н.э.
Гарадзішча размяшчаецца на захад ад вёскі Замашэнне, у лесе, на левым беразе безназоўнага ручая, які ўпадае ў р. Чарнічанка. Уяўляе сабой выцягнутую пляцоўку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З поўначы прасочаны рэшткі вала. На пляцоўцы зафіксаваны культурны слой. Мясцовыя жыхары знаходзілі тут бітыя чарапкі і рэчы з жалеза.
Мясцовая назва помніка Гарадзішча.
Археалагічны помнік выяўлены ў 2009 г. падчас інвентарызацыі археалагічных аб’ектаў у Бешанковіцкім раёне, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцеў Рэспублікі Беларусь. Была зроблена фотафіксацыя гарадзішча, вызначаны і абазначаны на карце яго дакладныя каардынаты.
Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён