зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча

Шыфр

213В000917

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

V ст. да н.э. – V ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча размяшчаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Чарнагосце, за 0,9 км на захад ад вёскі Беркава, на правым беразе ракі Чарнагосніца. Гарадзішча ўяўляе сабой выцягнутую з поўдня на поўнач пляцоўку, узнятую над падножжам на 7-10 м. З паўночнага боку - роў глыбінёй 2 м і два валы вышынёй 2,1-2,5 м. Адносіцца да ранняга жалезнага веку, днепра-дзвінскай археалагічнай культуры (V ст. да н.э. – V ст. н.э.). 

Помнік археалогіі быў выяўлены ў 2-й пал. XIX ст. У ХХ ст. гарадзішча абследавалі ў 1969 г. К.П. Шут, у 1971 г. - Г.В. Штыхаў, у 1972 г. - М.М. Чарняўскі, у 1981 г. - Э.М. Зайкоўскі. Аднак, дэталёвага вывучэння (раскопак) дадзенага помніка не праводзілася. 

На сённяшні дзень ўся пляцоўка помніка занята пад сучасныя грамадзянскія могілкі вёскі Беркава (пахаванні адбываюцца і па сёняшні дзень).