Шыфр
213В000920
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Ранні жалезны век
Гарадзішча знаходзіцца на паўднёвы-ўсход ад вёскі. На ўскрайку другой тэрасы правага берага р. Заходняя Дзвіна. Пляцоўка дыяметрам да 40 м умацавана з боку поля ровам глыбінёй 2-2,5 м. З паўночнага боку размешчана селішча. Парасло дрэвамі, на схілах хмызняк. З поўдня гарадзішча мае высокія і стромкія схілы, якія абараняюць гарадзішча таксама з усходу і захаду. Пляцоўка гарадзішча па ўсёй тэрыторыі пакрытая сучаснымі могілкамі. Маюцца і каменныя надмагіллі, падобныя да старажытных, што сведчыць пра доўгае выкарыстанне гарадзішча як месца пахавання.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён