зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на ускраіне лесу, за 70 метраў ад разаранага поля вакол былой вескі Гарадок (не існуе, слядоў няма), на поўдзень ад лясной дарогі (каля 20 м),
якая ідзе на захад ад поля і пасля развілцы можа прывесці ў в.Далуева ці в.Узрэчча. Дарога па полю перыядычна знішчаецца цяжкай сельскагаспадарчай тэхнікай, у лесе дарога захоўваецца і добра чытаецца. Уезд у лес абазначаны слупком леснікоў з лічбай “25” і белым пакетам з супермаркета, прывязаным на вышыні каля 2,5 м на яліне. Пляцоўка з паўночнага боку мае палогі схіл, з паўднёвага болыш абрывісты. Таксама ў ніжняй частцы пляцоўкі з поўдня чытаецца не вельмі заметны, аплыўшы і  заросшы лесам роў. 3 заходняй і ўсходняй бакоў рэшткі ірва менш выяўныя. Само гарадзішча вельмі моцна парасло лесам (пераважна хвоі і арэшнік), а таксама хмызняком і травой. 3-за зарасляў ажын, зламанага галля і пакінутых даўно спілаваных
дрэў не па ўсёй пляцоўкі гарадзішча можна свабодна перамяшчацца. Яўных пашкоджанняў культурнага пласта на гарадзішчы не выяўлена. Раскопкі не праводзіліся, таўшчыня культурнага слоя не вызначана.