Шыфр
211В000936
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХI – ХVII стст.
Гарадзішча знаходзіцца ва ўрочышчы Замчышча пры ўпадзенні р. Аршыца ў Дняпро. Пляцоўка памерам 105х75 м узвышаецца на 6 – 7 м над навакольнай мясцовасцю. З боку сучаснага горада ўмацавана ровам глыбінёй каля 3 м. Датуецца Х – ХІІ стст.
Гарадзішча даследавалі ў 1928 г. А.М. Ляўданскі, у 1964 г. Г.В. Штыхаў, у 1965-68 гг. Ю.I. Драгун. Былі выяўлены рэчы ранняга феадальнага часу: ганчарная кераміка, навясныя і ўнутраныя замкі, ключы, сякеры, наканечнікі коп'яў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён