Шыфр
413В000524
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
VI ст. да н. э. - ІV ст. н. э.
Гарадзішча Асабнякі-1 знаходзіцца на паўночнай ўскраіне вёскі і на ўзвышшы, якое цягнецца на поўнач амаль да балота (ур. Мохава Балота), на захад ад могілак, на правым беразе р. Булянка. Паверхня помніка, акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая часткова выкарыстоўваецца мясцовымі жыхарамі пад агароды, задзірваваная. Прыкладныя памеры селішча да 6 га. Датуецца VI-VIII, X-XII стст.
Было выяўлена ў 1963 г. В.Р. Супруном. Абследавалася гэтым жа даследчыкам у 1964 г., Л. Д.Побалем у 1974 г. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М. І. Ткачова і З. А. Харытановіч.
Селішча Асабнякі-2 размешчана за паўночна-заходняй ускраінай вёскі Асабнякі, на паўднёвы ўсход ад плаціны, на ворыўным полі на правым беразе р. Валабрынка побач з гарадзішчам. Прыкладныя памеры да 1 га. Датуецца VI- XIII стст.
Было выяўлена ў канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскім, абследавалася ў 1963 г. В.Р. Супруном, у 1974 г. П. Ф. Лысенкам і Л.Д. Побалем. Пад час абследавання на пляцоўцы сабраныя фрагменты сярэднявечнага кругавога посуду. У 2011 г. супрацоўнікі аддзела археалогіі першабытнага грамадства ІГ НАН Беларусі З.А. Харытановіч і М.І. Ткачова абследавалі сучасны стан помніка. Былі сабраныя фрагменты керамікі старажытнарускага часу, якая дазваляе пашырыць храналогію помніка да XIII ст.