Шыфр
513В001074
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Крычаўскі раён, г. Крычаў, вул. Камсамольская на левым беразе ракі Крычаўкі, 0,5 км вышэй вусця ручая Крычаўкі, 20 м на захад ад вул. Ленінскай, 0,6 км на поўдзень ад аўтадарогі Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) -Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)»
Датаванне
IX-XII стагоддзі
Гарадзішча «Гарадзец» IX – XII стст. знаходзіца па вул. Камсамольскай на левым беразе ракі Крычаўкі, 0,5 км вышэй вусця ручая Крычаўкі, 20 м на захад ад вул. Ленінскай, 0,6 км на поўдзень ад аўтадарогі Р-43 "Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) -Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)".
Захавалася частка пляцоўкі падтрохкутных абрысаў, арыентаваная па лініі поўдзень-поўнач, даўжынёй 50 м пры шырыні 5–16 м (77х40 м ад падэшвы), з паўдневага боку, вышынёй да 18 м. Абаронена ровам шырынёй 16 м і глыбінёй да 5 м. У паўночна-ўсходняй частцы пляцоўкі знаходзіцца вал вышынёй да 1,5 м.
Абавязкова захоўваецца культурны пласт, характэрныя асаблівасці, ландшафт, тэррыторыя ахоўнай зоны на адлегласці пяцьдзясят метраў ад межаў тэрыторыi помніка археалогіі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён