зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча і могільнік Збочна-1

Гарадзішча і могільнік Збочна-1

Змест

Апісанне

Гарадзішча размешчанае на заходняй ускраіне вёскі на беразе р. Акоўкі ва ўрочышчы Гарадзішча. Пляцоўка акруглай формы дыяметрам 50 м. Вышыня над поплавам 8 - 10 м. Умацавана кальцавым валам. За валам размешчаны роў шырынёй 7 - 12 м і глыбінёй каля 1 м, за якім ідзе знешні вал.

Могільнік быў размешчаны на гарадзішчы і па-за валамі. На пляцоўцы ў канцы ХІХ ст. прасочваліся некалькі курганоў і дзве ямы з цаглянай муроўкай ад парахавых склепаў. Яшчэ 4 курганы знаходзіліся за ровам у полі.

Гарадзішча і могільнік былі адкрыты і ўпершыню даследаваны ў 1892 г. Я.М. Міхайлоўскім, які раскапаў адзін з курганоў на полі за ровам гарадзішча. У 1959 г. помнік абследаваў П. А. Рапапорт. У 1960-1980-я гг. помнік абследавалі Ф. Д. Гурэвіч. В. Р. Супрун, В. В. Сядоў, Л.Д. Побаль, С. А. Піваварчык. 

Грунтоўныя раскопкі адбыліся ў 1995, 1997, 1998 гг. пад кіраўніцтвам А.А. Дабрыяна і С.А. Піваварчыка. Былі выяўлены рэшткі пахаванняў пад насыпамі валоў, абломкі кругавой керамікі, знойдзены археалагічныя артэфакты ХІ-ХІV стст., удакладнена канструкцыя валоў і даціроўка помніка. 

Старонка