Шыфр
613В000198
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.; Х - ХІ стст.
Гарадзішча і селішча перыяду ранняга жалезнага веку, эпохі Кіеўскай Русі – размешчана праз 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Гарбуноўшчына, 2,5 км на поўнач ад г.Клецка, справа ад чыгункі Баранавічы – Асіповічы, ва ўр. Гарадзішча. На гарадзішчы зафіксаваны матэрыялы ранняга жалезнага веку (мілаградскай і зарубінецкай культур) і эпохі Кіеўскай Русі. Матэрыялы захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Селішча – размешчана праз 50 м на поўдзень і паўднёвы захад ад гарадзішча, на беразе левага берага р. Лань. Выявіў Л.Д. Побаль. На селішчы, як і на гарадзішчы былі выяўлены матэрыялы ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён