Шыфр
213В000521
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Стараселле
Датаванне
V-III стст. да н.э.
Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі знаходзіцца каля в. Стараселле. Мае роўную пляцоўку, якую зараз займаюць старыя могілкк. На пляцоўцы шмат камянёў (многія пастаўлены вертыкальна) і фіксуюцца каменныя крыжы. Вышыня ўзгорка, на якім размешчана гарадзішча, з паўночнага і паўднёвага бакоў не менш за 10 м, з усходняга і заходняга - 6-7 м. Землянымі валамі і равамі не ўмацавана. Гарадзішча адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Датуецца V-ІІІ стст. да н.э.
Помнік абследавалі ў 1931 г. А.М. Ляўданскі, у 1972 г. А.Р. Мітрафанаў, у 1981 г. Ю.А. Заяц.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён