зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча, курганны могільнік

Шыфр

213В000298

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VІ ст. н. э. - VII стст. н. э.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на ўсход ад в. Раніна, на левым беразе р. Вымнянка, ва ўрочышчы Жаўнерава, на гары (вышыня 20 м), якая абкружана балотам. Пляцоўка амаль круглая. На схілах гары 2 валы і 2 ірвы.  Гарадзішча і яго схілы параслі лесам. Помнік датуецца VI-VIII стст. н.э., адносіцца да тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны. 

Гарадзішча ля в. Раніна даследаваў у 1972 і 1974 гг. Г.В. Штыхаў, у 1981 г. абследаваў Л.У. Калядзінскі. Падчас даследаванняў быў знойдзены ляпны посуд. 

Курганны могільнік знаходзіцца на ўсход ад в. Раніна, на правым беразе р. Вымнянка, на краі поля. Налічвае 3 курганы вышынёй 1,5-2 м, дыяметрам 10-12 м.

Курганны могільнік абследаваў у 1972 г. Г.В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.