Шыфр
413В000370
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, аг. Глядавічы, с/с Глядавіцкі, на паўднёвай ускраіне аграгарадка, на паўднёва-ўсходняй ускраіне аграгарадка
Датаванне
XI ст. - XVI ст.
Апісанне
Пляцоўка круглай формы, дыяметрам 45 м, з боку поля ўмацавана валам вышынёй 2 м. З вонкавага боку вала прасочваюцца рэшткі рова. Гарадзішча - рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча або горада. Найчасцей вызначаюцца валамі, равамі, рэшткамі сцен, наяўнасцю культурнага пласта. Часцей сустракаюцца ўзгоркавыя, што мелі круглую форму. Адкрыла ў 1958 г. Ф.Д. Гурэвіч, абследаваў у 1973-75 гг. Я.Г. Звяруга. Культурны пласт 0,2 м. Раскопкі не праводзіліся.К Курганны могільнік на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі, 17 насыпаў дыяметрам 6-10 метраў, вышынёй 2-3 метры. Адкрыла ў 1958 годзе Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1973-1975 гадах Я.Г.Звяруга.