413В000385_2
Шыфр
413В000385
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, в. Рыбакі, 0,8 км на паўночны усход ад вёскі
Датаванне
X - XII стст.
Гарадзішча знаходзіцца на паўночны захад ад вёскі, на высокім беразе старыцы р. Нёман. Пляцоўка прамавугольная, з паўночнага захаду па краі ўмацавана валам вышынёй. За валам роў шырынёй да 12 м, адмяжоўвае гарадзішча ад прыроднага ўзвышша. Мясцовая назва гарадзішча - Замчышча або Гарадзішча.
Помнік археалогіі выявіў у 1895 г. Ф.В. Пакроўскі, абследавалі ў 1958 г. Ф.Д. Гурэвіч, у 1973 г. П.Ф. Лысенка, у 1984 г. Я.Г. Звяруга. Культурны пласт выражаны слаба. Зрэдку трапляюцца абломкі ганчарнай керамікі, цэглы і камяні са слядамі раствору.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён