Шыфр
513В000221
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н.э. -ХI ст. н.э.
Селішча ранняга жалезнага веку і эпохі феадалізму на правым беразе Дняпра пры ўпадзенні ручая Балотнага, які працякае па спадзістаму яру, на ўсход ад дарогі Магілёў-Быхаў (Р97) (100 м), ва ўрочышчах Курган і Гара.
Помнік размешчаны па абодвух берагах ручая Балотнага, на схіле, звернутым да поймы Дняпра і яра, займаючы плошчу ў некалькі гектараў. Магутнасць культурнага пласта вагаецца ў межах 0,2-0,5 м.
Выяўлены фрагменты грубалепных начынняў, у тым ліку з расчэсамі і глянцаваныя, фрагменты ганчарнай керамікі, шлакі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён