Шыфр
213В000352
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
IV ст. да н. э - V ст. н. э.
Гарадзішча вёскі Новы Болецк знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Датуецца раннім жалезным векам і раннефеадальным часам. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.
Помнік выявілі ў 1934 г. А.М. Ляўданскі і К.М. Палікарповіч. Абследавалі ў 1965 г. К.П. Шут, у 1972 г. Г.В. Штыхаў. Былі знойдзены фрагменты ляпной керамікі, ганчарны посуд, рэшткі цаглянай пабудовы.
У 1988-89 гг. гарадзішча даследавала В.М. Ляўко. Былі выяўлены збудаванні з буйных валуноў, каменны крыж, кальцыніраваныя косткі чалавека і жывёл. Культурны пласт насычаны прадметамі эпохі Кіеўскай Русі: жалезныя клучы, замкі, нажы; бронзавыя званочак, пярсцёнак, бранзалет, падвеска і завушніца; шыферныя праселкі, шкляныя бранзалеты і пацерка, фрагменты кругавога посуду. Частка кругавой керамікі, магчыма, датуецца ХІV-ХV стст. Верагодна, у жалезным веку гарадзішча было сховішчам. У Х-ХІІ стст. функцыяніравала як паселішча, пазней тут былі могілкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён